Гаварцова Таццяна Пятроўна

Гаварцова Таццяна Пятроўна
1966 г.н.
г. Докшыцы
, Віцебская вобл.

Нарадзілася ў 1966 годзе ў г.Докшыцы. Адукацыя вышэйшая. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава ў 1988 годзе. З 1994 па 2024 год працавала кіраўніком гуртка лозапляцення ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. З’яўляецца членам народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў ”Докша“. У працы выкарыстоўвае лазу акораную, неакораную, мячэўнік, сітнік, кукурузу, салому, кару лазы, корань хвоі. Прытрымліваецца традыцыйнай тэхнікі пляцення.

З 1996 года прымае ўдзел у рэспубліканскіх, абласных выставах і фестывалях, з яўляецца лаўрэатам розных конкурсаў (”Лазовы Прут“ – 2000 г., 2016 г., 2023 г., ”Лазовы кош – 2014“, ”Фарбы нябёсаў – 2014“, ”Велікодныя ўзоры – 2022“, ”Птушыны перапалох“ і інш).

Таццяна Пятроўна ўзнагароджана дыпломам за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі ”Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў“ у 2016 г. У 2024 г. занесена на Дошку гонару Докшыцкага раёна па выніках працы за 2023 год.

Яе творы знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Украіны і Беларусі. З 2023 года Гаварцова Т.П. мае статус народнага майстра Беларусі.