20 лютага 2025 года прайшоў першы семінар-практыкум ў межах творчага адукацыйнага праекта ”Школа ганчара“. Асноўныя мэты праекта – развіццё і папулярызацыя ганчарства, павелічэнне колькасці майстроў-ганчароў Віцебскай вобласці.
Удзельнікі першых заняткаў наведалі з экскурсіяй Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна”.
На майстар-класах ад народных майстроў Рэспублікі Беларусь паспрабавалі традыцыйную аплётку бяростай ганчарнага посуду з Сяргеем Рымдзёнкам, спазналі сакрэты маёлікавага роспісу ад Людмілы Кавальчук.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *