18 верасня 2026 г. адбылося адкрыццё выставы-конкурсу «Традыцыйны дзіцячы касцюм і забавы», прысвечанай адраджэнню і папулярызацыі беларускіх традыцыйных рамёстваў. На выставе-конкурсе можна было ўбачыць разнастайныя работы: рэканструкцыі традыцыйнага беларускага дзіцячага адзення, галаўных убораў і паясоў, аўтарскія цацкі (драўляныя, гліняныя, саламяныя і інш.), выкананыя на аснове народных традыцый, а таксама мініяцюры, прадметы мэблі і тэкстыль, якія ярка раскрываюць тэму дзяцінства.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да вывучэння беларускіх традыцый з 18 верасня па 23 кастрычніка 2026 года ў выставачнай зале ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці».