23 мая 2026 года ў г.Браслаў у 14 раз адбыўся адкрыты конкурс харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея” ў рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, які ўжо некалькі гадоў праходзіць на базе Браслаўскага РЦК.
Сёлета конкурс праходзіў па 2-х катэгорыях – ” хор “і” ансамбль ” (з акадэмічнай і народнай манерай выканання). У конкурсе прынялі ўдзел 23 калектывы, сярод якіх: 16 калектываў Віцебскай вобласці, 4 калектывы з суседніх абласцей Рэспублікі Беларусь – Гродзенскай вобласці (Карэліцкі р-н, г.п.Карэлічы і Ашмянскага р-на, аг.Кракоўка); Магілёўскай вобласці (г. Бабруйск); Мінскай вобласці (Стаўбцоўскі р-н, аг.Стары Свержань); 2 калектывы з Расіі (Варонежская вобласць і г.Тамбоў), а таксама Бакінскі грамадскі хор з Азербайджанскай Рэспублікі (г.Баку). Для ўдзелу ў конкурсе вакальна-харавыя калектывы прадставілі праграму, якая складаецца з двух рознахарактарных твораў. Абавязковай умовай конкурсу з’яўляецца выкананне твора a capella.
Пачатак конкурснай праграмы ў 12.00. Па заканчэнні конкурсу прайшла творчая лабараторыя з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча.
Святочны канцэрт-прывітанне адбыўся ў 17.30 у лесапарку “Леснічоўка”, з удзелам зводнага хору (каля 400 чалавек). Падчас правядзення ўрачыстага адкрыцця свята былі ўзнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі адкрытага конкурсу “Браслаўская харавая асамблея”.