24 мая 2026 года ў межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“ адбыўся VI адкрыты абласны конкурс народнага танца ”Паазерскія тапаткі“.
У конкурсе прымалі ўдзел 25 аматарскіх харэаграфічных калектыва з Віцебскай і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь, замежных краін: г.Пскова, г.Гагарін, г.Смаленска і г.Вялікія Лукі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Карэлія, КНР – 490 удзельнікаў, па наступных намінацыях:
– ”Народны танец“;
– ”Народны танец у сучаснай інтэрпрэтацыі“,
ва ўзроставых групах: ад 12 да 15 год і ад 16 да 31 года.