Масленіца – адно з самых старажытных і доўгачаканых славянскіх свят, якое сімвалізуе канец зімы і пачатак вясны. Традыцыйна сытны тыдзень перад Вялікім постам суправаджаецца кірмашамі з блінамі, народнымі забавамі і вясёлымі гуляннямі. Завяршаецца вясёлае свята спальваннем пудзіла і сустрэчай вясны. 21 лютага творчая дэлегацыя ў складзе двух фальклорных калектываў Віцебскай вобласці: народнага фальклорнага калектыва ”Медуніца“ філіяла ”Дом культуры аг.Адаменкі“ ДУК ”Лёзненская ЦКС“ і народнага фальклорнага калектыва ”Крыніца“ філіяла ”Бачэйкаўскі СДК“ ДУК ”Бешанковіцкі РЦК“ – святкавалі Масленіцу ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. Асаблівасцю сустрэчы Масленіцы ў музеі сталі дэманстрацыя ўнікальных масленічных абрадаў і традыцыйных элементаў святкавання з усёй Беларусі.







