XV абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” праходзіў на Расоншчыне 14 лютага. Іграць, спяваць, танцаваць тое, што выконвалі людзі сто, дзвесце, а можа і болей гадоў таму – гэта адчуваць вялікую адказнасць перад тымі, хто гэта калісьці з захапленнем выконваў, бо мы звяртаемся да спрадвечнага.
У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел: Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Пастаўскі, Полацкі, Рассонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі раёны, г.Віцебск, г.Наваполацк.
Гран-пры атрымаў узорны тэатр народнай песні “Валошкі” ДУА “Лепельская дзіцячая школа мастацтваў”.
Шчымлівае купалаўскае выслоўе “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” – гучыць сёння для кожнага беларуса, як малітва. Народная творчасць жыве сярод нас, стукае ў сэрцы і працягваецца ад прашчураў да зор!




