30 студзеня 2026 г. у ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбылася творчая нарада загадчыкаў Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў.

У рамках сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя тэмы:

· Падаткаабкладанне рамеснай дзейнасці (прымяненне выдатка на прафесійны даход фізічнымі асобамі)
· Выставачная дзейнасць Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў
· Планаванне культурных мерапрыемстваў на 2026 год
· Зберажэнне традыцыйных рамёстваў як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
· Справаздача аб дзейнасці клубных фарміраванняў
· Прафілактыка кіберзлачынстваў.

Пра асновы і майстэрства прафесійнай набойкі на тканіне паведаміла Самусенка І.М., загадчык філіяла “Дом рамёстваў” ДУ “Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма” і правяла майстар-клас для ўдзельнікаў сустрэчы.