19 ліпеня ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбыўся адкрыты абласны конкурс народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць…»
На гэтым конкурсе ствараецца тая самая шчырая энергетыка і атмасфера Славянскага базара, дзеля якой таленавітыя людзі з Віцебскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей выходзілі да гледача!