11–12 чэрвеня 2026 г. на рэспубліканскім свяце Купалле («Александрыя збірае сяброў») была прадстаўлена пляцоўка Віцебскай вобласці, на якой майстры народнай творчасці Гарадоцкага, Сенненскага, Аршанскага раёнаў дэманстравалі элементы нематэрыяльна-культурнай спадчыны Віцебшчыны, якія ўвайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: ажурнае ткацтва, маляванкі, гліняныя цацкі, інсітнае мастацтва, ганчарны посуд, вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення і саломапляцення.
На пляцоўке быў прадстаўлены і міждзяржаўны культурны праект Саюза Беларусі і Расіі, адзін з найбуйнейшых фестываляў ва Усходняй Еўропе – «Славянский базар в Витебске».
Упрыгожвалі рэспубліканскае свята творчыя калектывы Талачынскага, Гарадоцкага, Сенненскага, Аршанскага раёнаў.










