28 чэрвеня Жодзішкі сталі сэрцам жывой беларускай душы!
На брэндавым фестывалі побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод» сустрэліся танцавальныя пары з розных куткоў Беларусі, каб разам аб’яднацца, захаваць і перадаць нашчадкам традыцыі беларускага народнага танца. На свяце школай фальклорнага танца «Талачынскія закаблукі» былі прадстаўлены «Традыцыйныя карагоды і танцы Талачынскага раёна», якія маюц статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.




