26 сакавіка 2026 года ў Мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы “Велікодныя матывы” і прэзентацыя выдання “Беларуская пісанка і яе свет: майстры і традыцыі”, на старонках якога асвятляецца творчасць майстроў пісанкі, 10 з якіх прадстаўляюць Віцебшчыну.
Выданне прадставіў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, падрыхтаванае ў межах выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады.
Асноўныя тэмы, якія раскрываюцца ў кнізе:
Гісторыя і сучаснасць: даследаванне старажытных каранёў звычаю, захаванне і папулярызацыя.
Майстры і носьбіты: захавальнікі традыцыі і іх пераемнікі.
Этнаграфічныя альбомы: зборнікі фатаграфій калекцый пісанак, якія захоўваюцца ў фондах музеяў.
Рэгіянальныя традыцыі: апісанне традыцыйных абрадаў, якія праводзіліся ў розных рэгіёнах Беларусі
Кніга дапамагае зразумець, што пісанка – гэта не проста дэкор, а “пасланне, напісанае воскам”, якое звязвае сучаснасць з традыцыямі продкаў.


