У выставачным цэнтры “BELEXPO” праходзіць выстава дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь”. Выстава стала сапраўднай пляцоўкай для паказу талентаў і багатай культуры нашай краіны. Асаблівае месца на выставе займаюць майстры народных мастацкіх рамёстваў Віцебскай вобласці.
Яны не толькі прадстаўляюць вырабы, якія сведчаць пра высокі ўзровень майстэрства і адданасць традыцыям, але і актыўна папулярызуюць традыцыйнае беларускае мастацтва праз штодзённыя майстар-класы.

Назіраць за тым, як майстры Віцебскай вобласці захоўваюць і перадаюць свае навыкі, сапраўды натхняе і напаўняе сэрца гонарам за нашу краіну! Завітайце на выставу “Мая Беларусь”, каб навучыцца старажытным рамёствам і адчуць сапраўдны дух беларускага мастацтва. Гэта цудоўная магчымасць дакрануцца да вытокаў нашай культуры, стварыць уласнымі рукамі ўнікальны сувенір і ўмацаваць веру ў багатую будучыню Беларусі!