17 снежня ў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ (Леніна, 35А) адкрылася выстава-кірмаш «Калядны карагод».
️Больш за тысячу навагодніх вырабаў, створаных майстрамі Віцебшчыны, можна ўбачыць на выставе. Тут прадстаўлены арыгінальныя пано і карціны, саматканыя сурвэткі і сняжынкі, елачныя цацкі, жаночыя ўпрыгожванні, абярэгі з саломкі, керамікі, тканіны і многае іншае. Галоўная фішка выставы – разнастайныя крэатыўныя конікі – сімвалы будучага 2026 года.
Наведвальнікі выставы могуць не толькі пазнаёміцца з сапраўднымі арт-аб’ектамі і ўнікальнымі вырабамі майстроў народных рамёстваў і іх вучняў, але і набыць падарунак для сябе, блізкіх і сяброў.
Выстава «Калядны карагод» будзе працаваць да 15 студзеня 2026 года.




