16 кастрычніка 2025 года ў Выставачнай зале дзяржаўнай установы ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ адкрылася абласная выстава-конкурс мастацкага роспісу пад назвай ”Казачны куфэрак“.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца самабытнай культурай Віцебскага рэгіёну, мастацтвам роспісу і беларускім фальклорам, наведаць дадзеную выставу-конкурс.

На выставе прадстаўлены разнастайныя вырабы, упрыгожаныя традыцыйнымі матывамі дэкаратыўнага роспісу, заснаваныя на сюжэтах і арнаментах беларускага фальклору: размаляваныя прадметы побыту, як куфры, скрыні, кублы і іншыя, а таксама мэбля, шкляныя і драўляныя рэчы, цацкі, пано і падносы.

У рамках адкрыцця выставы-конкурсу прайшлі майстар-класы па мастацкаму роспісу.

Выстава будзе працаваць да 14 лістапада 2025 года.