26-27 верасня ў Гродзенскай вобласці пачала сваю работу навукова-практычная канферэнцыя “Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”.
Зберажэнне самабытнай традыцыйнай культуры стала прыярытэтным накірункам для нацыянальных і міжнародных арганізацый у тым ліку і ЮНЕСКА.
Стварэнне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інвентара нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Жывая спадчына Беларусі” спрыяе прыцягванню ўвагі да зберажэння этнакультурнай ідэнтычнасці народа, актывізуе дзейнасць у гэтым накірунку, спрыяе выпрацоўцы магчымых рашэнняў у справе зберажэння і папулярызацыі этнакультурнага дастаяння народа.  У рэгіянальны рэестр уключаны 25 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. 
У 2022 годзе ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны “Стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя традыцыі прыгатавання і спажывання”.Сёння стравы з таркаванай бульбы сталі гастранамічным брэндам Беларусі і лічацца самай знакамітай стравай, якая шырока практыкуецца ў гарадскім і вясковым натуральным асяроддзі амаль штодня. Нематэрыяльна-культурная спадчына існуе да таго часу, пакуль перадаецца традыцыя, таму наша найпершая задача захаваць этнічныя культурныя каштоўнасці, каб яны працягвалі служыць нашай краіне, нашаму народу і былі захаваны для будучага пакалення.