16 жніўня 2025 года ў г.п.Шаркаўшчына адбылося абласное свята аматарскіх аб’яднанняў ”Яблычны фэст“, прысвечанае Году добраўпарадкавання.
У свяце прымалі ўдзел больш за дзвесце чалавек, гэта 41 аматарскі калектыў рознай жанравай накіраванасці ўстаноў культуры вобласці з 15 раёнаў, а таксама гарадоў Віцебск і Наваполацк. Яны рыхтаваліся па 4 намінацыях:
”Цуды ў яблычным садзе“ – выступленне аматарскіх калектываў у розных жанрах (вакальны, харэаграфічны, тэатральны, музычны, паэтычны (вусная народная творчасць);
”Яблычны кірмаш“ – выстава-прэзентацыя страў і пачастункаў па арыгінальных рэцэптах свайго краю;
”Інтэрактыўны яблычны квэст“ – прэзентацыя гульнёвых праграм аматарскіх аб’яднанняў на пляцоўцы;
”Яблычныя матывы“ – прэзентацыя вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для аздаблення музея І.П.Сікоры.
У рамках правядзення свята прайшлі розныя мерапрыемствы: мітынг ”И помнит мир спасенный“, аўтапрабег ”Дарогамі памяці і подзвігу“, канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў Пскоўскага раёна і Архангельскага рэгіянальнага навучальнага пошукавага цэнтра (Расійская Федэрацыя) і інш.
Таксама былі арганізаваны пляцоўкі: ”Літаратурная альтанка“, ”Дзівосны свет маляванкі“ з удзелам музея імя Я.М.Драздовіча, раённых цэнтраў рамёстваў; перасоўная экспазіцыя ”Наш абавязак памятаць“ установы ”Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны“; выстава-прэзентацыя падворкаў сельскіх саветаў і арганізацый г.п.Шаркаўшчына ”Яблычны перапалох“; выстава-прэзентацыя турыстычных інфармацыйных цэнтраў Віцебскага Паазер’я і інш.