24 мая 2025г. у рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“ прайшоў адкрыты конкурс ”Браслаўская харавая асамблея“. Конкурс дае магчымасць харавым калектывам з розных рэгіёнаў і краін прадэманстраваць сваё майстэрства. Удзел у конкурсе садзейнічае павышэнню прэстыжу харавых калектываў, пашырэнню іх творчых сувязей і ўмацаванню міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Гран-пры конкурсу атрымаў – Заслужаны аматарскі калектыў народнай творчасці Усманскі народны хор рускай песні імя А.А.Сцяпанава, Ліпецкая вобласць, Расійская Федэрацыя, кіраўнік Дзмітрый Пуцілін.
ПРАТАКОЛ пасяджэння журы адкрытага конкурсу ”Браслаўская харавая асамблея“
