14 снежня 2024 года ў Гарадоцкім гарадскім Доме культуры адбыўся XІ абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў “Прыдзвінскія карункі”, прысвечаны Заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Івану Арцёмавічу Серыкаву, у якім прынялі ўдзел звыш 600 вядучых харэаграфічных калектываў Віцебскай вобласці, харэаграфічныя калектывы з найменнем “народны”, “узорны” і званнем ”заслужаны“ ў чатырох узроставых групах.
Спаборніцтвы прайшлі ў наступных намінацыях:
– “На лепшае выкананне аўтарскіх танцаў Заслужанага дзеяча культуры Беларусі І.А.Серыкава”;
– “На лепшую новую балетмайстарскую пастаноўку“;
– “На лепшы народны танец, у якім павінна быць адлюстравана нацыянальная тэматыка, нацыянальныя матывы”.
Пастаянным месцам правядзення абласнога мерапрыемства 1 раз у 2 гады з’яўляецца г.Гарадок. Агляд-конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання беларускага народнага танца, танцавальнай спадчыны Заслужанага дзеяча культуры Беларусі І.А.Серыкава; павышэння ўзроўня выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў харэаграфічных калектываў і папаўнення іх рэпертуару.
Арганізатарамі агляду-конкурсу выступаюць: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, аддзел культуры Гарадоцкага райвыканкама.