Кожны раён Віцебскай вобласці мае фальклорныя калектывы, якія з’яўляюцца цэнтрамі захавання самабытных мясцовых традыцый. Гістарычна-культурная каштоўнасць гэтых калектываў падкрэсліваецца на абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў да зор”, што адбыўся ў XIV раз 1 лістапада 2024 года ў ДУК ”Расонскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“.
У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел 16 раёнаў: Аршанскі, Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Талочынскі, Пастаўскі, Полацкі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі, а таксама г.Віцебск.
Агляд-конкурс праводзіўся ў мэтах актывізацыі работы фальклорных калектываў вобласці, творчая дзейнасць якіх грунтуецца на засваенні традыцыйнай лакальнай народнай культуры.
Беларуская творчасць характырызуецца вялікай разнастайнасцю песень народнага земляробчага календара, багаццем зместу сямейна-абрадавых і пазаабрадавых песень. Народная песня гучала для выказвання сваіх думак, пачуццяў, спадзяванняў, задавальнення, а яшчэ яна гучала і будзе гучаць для таго, каб мы яе ніколі не забылі.
У намінацыі ”Беларуская народная традыцыйная песня“ прымалі ўдзел салісты фальклорных калектываў, дзіцячыя фальклорныя калектывы, дзіцячыя калектывы народнай песні, якія выконвалі адзін вакальны твор акапэльна ці ў суправаджэнні беларускіх народных інструментаў.
У намінацыі ”Выканаўцы на народных інструментах“ прымалі ўдзел навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, а таксама інструментальныя ансамблі аматарскіх дзіцяча-маладзёжных калектываў да 17 гадоў.
Кожная эпоха папаўняла паэтычную скарбніцу народа новымі творамі, многія з якіх дайшлі да нашага часу і мы іх з задавальненнем пабачылі на выставачным арт-праекце ”Мудрасць стагоддзяў“. Страдаўнія народныя творы і рамёствы сёння атрымліваюць новае жыццё і захаваць іх надзвычай важна для падтрымання каштоўных творчых узораў нашай спадчыны.
Арт-праект ”Мудрасць стагоддзяў“ праводзіўся па трох тэматычных напрамках:
”Фальклор і этнаграфія“, дзе дэманстравалася абрадавая культура, засваенне выканальніцкіх асаблівасцяў, лакальных пеўчых манер, фатаграфіі аўтараў-выканаўцаў фальклорных песень;
”Рамёствы і прадметы побыту“ з перайманнем народных рамёстваў, старадаўніх прадметаў хатняга ўжытку;
”Нематэрыяльная культурная спадчына“ з прэзентацыяй элементаў НКС Віцебскай вобласці, якія ўваходзяць у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Выставы фарміраваліся з выкарыстаннем экспанатаў і матэрыялаў Дамоў рамёстваў, этнагарафічных куткоў, краязнаўчых музеяў вобласці з апорай на рэгіянальныя традыцыі.
Выканаўцы ў жанры мастацкага чытання запрашаліся да ўдзелу на конкурс народнай прозы ”Дар продкаў“.
Таксама ў рамках агляду-конкурсу прайшоў турнір пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў. У ім прымалі ўдзел пары-выканаўцы ў розных узроставых катэгорыях, якія прадстаўлялі мясцовыя варыянты праграмных танцаў з захаваннем адметнага стылю выканання.
Музыка, казкі, спевы, танцы, абрады, рамёствы – каштоўныя веды, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Кругаварот чалавечага жыцця, земляробчы каляндар, святочныя карагоды, каравай маюць форму кола. Круг увогуле ўвасабляе паўнату жыцця, і таму мы спадзяемся, што наша кола “Ад прашчураў да зор” будзе круціцца доўга-доўга.

1 комментарий для “Ад прашчураў да зор

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *