28 верасня творчыя дарогі прывялі нас да аднаго з жывапісных куточкаў нашай Бацькаўшчыны – Бешанковічы, дзе адбыўся абласны этап конкурсу народнай творчасці “Галасы Радзімы” ў межах Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу народнай творчасці.
Мэта конкурсу – захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і традыцыйнай народна-песеннай культуры, культурных традыцый і культурнай самабытнасці ўсіх рэгіёнаў, папулярызацыя традыцыйных формаў народна-песеннай творчасці, пераемнасць культурных традыцый, перадача духоўнага і культурнага вопыту падрастаючаму пакаленню.
Толькі своечасова закінуўшы зерне пашаны да ўсяго роднага ў маладую душу, можна чакаць добрага ўраджаю.
У конкурсе прымаліўдзел дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы, творчыя мастацкія калектывы і індывідуальныя выканаўцы Віцебскай вобласці, якія захоўваюць беларускую народна-песенную культуру і фальклорныя традыцыі.
Конкурс праводзіўся па дзвюх ацэначных катэгорыях: “саліст-вакаліст” і “вакальны ансамбль”. Калектывы і індывідуальныя выканаўцы рыхтавалі па два нумары, якія адлюстроўваюць народна-песенныя традыцыі, выканальніцкую манеру і рэгіянальныя асаблівасці народных спеваў.



Thanks for the auspicious writeup. It in truth was once a enjoyment account it. Glance complex to more delivered agreeable from you! However, how could we keep up a correspondence?