Рэгіянальны этап конкурсу выканаўцаў народных песень “Галасісты Салавей” у рамках Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” адбыўся ў трэці раз. Народныя песні прагучалі у выкананні прадстаўнікоў Рэспублікі Казахстан, Рассію прадстаўляла Смаленская вобласць і Татарстан, Рэспубліку Беларусь Брэсцкая, Віцебская, Магілёўская, Гомельская, Мінская вобласці. Артысты спявалі са шчырым запалам і вельмі пранікнёна, дзякуем за цеплыню душы, прыгажосць народнай песні і радасць творчасці! Жадаем усім поспехаў, моцнага здароўя і спадзяемся на новую сустрэчу!



