У традыцыйнай культуры закладзены вялікі патэнцыял і яна мае патрэбу ў сучаснай падычы ў простых і зразумелых формах існавання. Таму 12 чэрвеня ў Полацкім раёне прайшоў абласны семінар-стажыроўка для кіраўнікоў фальклорных калектываў клубных устаноў культуры Віцебскай вобласці “Выкарыстанне элементаў фальклору ў сучаснай практыцы”.
Захаванне і папулярызацыя народнай культуры праходзіць у асноўным праз сістэму культурных устаноў. Спецялістамі Віцебскага АМЦНТ была адзначана асаблівая роля культуры ў стварэнні, падтрымцы і перадачы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Цікавымі і прывабнымі былі выступленні: узорнага фальклорнага калектыў “Лецейка” Багатырскага СДК, кіраўнік Лобкіс В.А., абрад “Дажынкі па-багатырску з прэзентацыяй нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны “спевы ў перахлёст” ад народнага фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны”, кіраўнік Стараннік Т.С. Прэзентацыя абрадавага дзейства “Мыцце барод” і аўтэнтычных страў Полацкага рэгіёна ад народнага фальклорнага ансамбля “Блізнянка” філіяла “Сільніцкі СДК”, кіраўнік Чобат В.С , загадчык філіяла Аўласенка В.А.


