Дата: 14.02.2024
Час: 15:00
Месца: галерэя 1-га паверха Віцебскай абласной бібліятэкі
Вусныя традыцыі і звычаі, выканальніцкія мастацтвы і традыцыйныя рамёствы, абрады і святы, веды і навыкі, кулінарыя і многае іншае з’яўляюцца прадметам гонару беларусаў і неад’емнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падрыхтавалі фотавыставу «Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі».
У галерэі 1-га паверха Віцебскай абласной бібліятэкі 25 стэндаў знаёмяць наведвальнікаў з унікальным культурным набыткам беларусаў, які фармаваўся стагоддзямі і адлюстроўвае гісторыю, каштоўнасці і дух народа.
Выстава працуе з 12 лютага па 1 сакавіка 2024 года.
Прэзентацыя і майстар-класы адбудуцца 14 лютага а 15 гадзіне.