Абласная выстава артэфактаў ”Рэліквія“ праводзіцца ў мэтах агляду збораў (фондаў) артэфактаў этнаграфіі, сабраных рознымі ўстановамі культуры, адукацыі і прыватнымі асобамі на тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці ці, памежжа, у выніку правядзення экспедыцыйных даследаванняў з мэтай зберажэння ўнікальных помнікаў побыту і традыцыйнай культуры, твораў народнага ”інсітнага“ мастацтва, захавання застаўшыхся ў спадчыну сямейных рэліквій.
Абласная выстава артэфактаў ”Рэліквія“ будзе праходзіць ў выставачнай зале ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ (г.Віцебск, вул.Леніна, д.35А), 16 лютага – 2 сакавіка 2024 года.
Пры падрыхтоўцы экспанатаў да выставы рэкамендавалася надаць асаблівую ўвагу тым артэфактам, якія ў далейшым могуць стаць перспектыўнымі элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што належаць да ўзораў найлепшых праяў традыцыі рамяства, побытавых рэчаў ці твораў народнай творчасці для далейшага аднаўлення ці рэканструкцыі ў якасці брэнда рэгіёна, так і асобнай унікальнай лакальнай асаблівасці мясцовай матэрыяльнай культуры як беларусаў, так і народнай культуры іншых нацыянальных меншасцяў, якія пражывалі ў розныя часы на тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці і памежжа.
Адкрыццё выставы адбудзецца 20 лютага 2024 года ў 15.00.
Запрашаем да знаёмства са спадчынай жыхароў і гасцей нашай старажытнай сталіцы Паўночнага краю Беларусі!
Кантактная інфармацыя:
ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“: 210026, г.Віцебск, вул.Леніна, д.35А, e-mail: amcnt@omcnt.by, тэл./факс: 8(0212) 26-29-27.
Тэлефон для даведак: 8(0212) 26-29-40 – Бабровіч Ніна Аляксандраўна, вядучы метадыст.