З 18 студзеня па 11 лютага 2023 года у выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў межах арт-праекта ”Захавальнікі народных раместваў“ адбудзецца выстава Цэнтра рамёстваў”Адраджэнне“
ДУК ”Віцебскі раённы Цэнтр культуры і творчасці“
Адкрыццё выставы 18 студзеня у 15:00
Віцебскі раён – край з багатай гісторыяй і культурай, істотны ўплыў на развіццё якіх аказала ўдалае месцазнаходжанне паблізу горада Віцебска, што адлюстравалася на развіцці гандлю, рамёстваў і культурных традыцый.
У 2004 годзе ў мэтах вывучэння, адраджэння і захавання традыцыйных беларускіх рамёстваў у Віцебскім раёне быў адкрыты Цэнтр рамёстваў ”Адраджэнне“.У Цэнтры рамёстваў развіваюцца наступныя віды традыцыйных беларускіх рамёстваў: ткацтва, саломапляценне, вышыўка, ганчарства, кераміка і інш.
Майстры Цэнтра прапануюць жыхарам і гасцям горада пазнаёміцца на выставе з калекцыяй традыцыйнага адзення, мастацкай кераміка, ганчарным посудам, тканымі паясамі, набоечнымі хусткамі, вышытымі ручнікамі, маляванкамі, выцінанкай, традыцыйнай лялькай, вырабамі з саломкі і скуры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *