“Раённы Дом рамёстваў” ДУК “Расонскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”  беражліва захоўвае традыцыі саломапляцення, вышыўкі, вязання шэдэлкам, разьбе па дрэве, роспісу па дрэве і тканіне, кераміцы.

Майстры Дома рамёстваў – гэта вельмі захопленыя, таленавітыя, улюблёныя ў сваю справу людзі.

Свае лепшыя вырабы з дрэва на выставу прадставіў майстар народных мастацкіх рамёстваў Салаўёў Яўген Канстанцінавіч. Майстар працуе ў Расонскім Доме рамёстваў з 2012 года. Вывучае навуковую, мастацкую літаратуру і на практыцы ўдасканальвае свае навыкі. У працы аддае перавагу рэльефным, аб’ёмным і такарным відам разьбярства. У яго дэкаратыўных вырабах пераважаюць анімалістычныя сюжэты. Майстар займаецца вырабам драўлянага посуду, лыжак, кубкаў і іншых розных прадметаў утылітарна-бытавога прызначэння. Амаль у кожным вырабе бачны почырк аўтара. Яўген Канстанцінавіч – удзельнік выстаў, рамесных кірмашоў, конкурсаў.

Калекцыю саламяных вырабаў прадстаўляе Смаргунова Вольга Леанідаўна загадчыца Дома рамёстваў. Валодае рознымі тэхнікамі мастацкай апрацоўкі саломкі, у тым ліку распрацавала ўласныя віды пляцення. Спалучае саламяныя творы з прыроднымі і штучнымі матэрыяламі, этнаграфічнымі артэфактамі. Удзельніца шматлікіх святаў народнай культуры ў Беларусі, Расіі, Латвіі.

Майстэрства у выкананні керамічных вырабаў прадставіла майстар народных мастацкіх рамёстваў Луткоўская Вікторыя Уладзіміраўна.З 2016 г. вядзе аб’яднанне “Творчая лепка”. Займаецца роспісам па дрэве, шкле, кераміцы. З’яўляецца ўдзельніцай усіх раённых мерапрыемстваў, абласных выставаў і конкурсаў.

Салаўёва Вікторыя Францаўна – таленавіты творчы чалавек, які спрабуе сябе ў  розных напрамках творчасці – гэта  роспіс па дрэве і тканіне, вышыўка ручнікоў, карцін.З’яўляецца ўдзельніцай раённых мерапрыемстваў, абласных выстаў-конкурсаў.

Вяснова Ірына Валер’еўна – майстар па вышыўцы. З 2006 г. з’яўляецца кіраўніком гуртка па вышыўцы “Чароўны шывок”. Удзельнічае ва ўсіх раённых мерапрыемствах, абласных выставах.

Юшкова Тамара Барысаўна – майстар вязання шэдэлкам. З 2009г. з’яўляецца кіраўніком  гуртка вязання шэдэлкам “Каруначніца”. Вядзе працу па пошуку і збору старадаўніх артэфактаў. Вязанне – гэта яе жыццё.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *