Развіццё і захаванне традыцыйных народных рамёстваў – мэта, дзеля якой і адчыніў свае дзверы дом раместваў.
Аўтарамі экспанатаў дадзенай выставы з’яўляюцца вядучыя мастакі і майстры Лёзненскага дома рамёстваў.
Лёзненцы любяць распавядать пра тое, што іх малая радзіма некалькі стагоддзяў лічылася цэнтрам ганчарнага рамяства, бо тут выраблялася знакамітая бабінавіцкая цацка.
Экспедыцыйная даследчая дзейнасць – важны кірунак у працы дома рамёства. У пошуку этнаграфічнага матэрыялу майстры ладзяць экспедыцыі па ўсіх вёсачках Лёзненскага раёна. Задача вандровак – збор і апісанне рэчаў, якія прадстаўляюць жыццё і побыт мястэчкоўцаў і вяскоўцаў. Спецыялістам давялося па крупінкам збіраць інфармацыю. Сабраны матэрыял апрацованы і, як вынік, створаны камплекты зімовага верхняга жаночага і мужчынскага традыцыйнага адзення, а таксама калекцыя касцюмаў у тэхніцы “набойка”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *