Notice: Undefined index: secbd_text_secword in /var/www/user1022/data/www/omcnt.by/wp-content/plugins/wordpress-importir/wordpress-importir.php on line 418

III Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Аўтар admin

У г.п.Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці на базе ўстановы культуры ”Цэнтр народнай творчасці і раместваў“  адбыўся   III Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

      Арганізатрамі Пленэра і конкурса ганчароў ”Гліна спявае“ з’яўляліся Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, Дзяржаўная установа культуры змешанага тыпу ”Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур“, Грамадскае аб’яднанне ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“, дзяржаўная установа ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“.

         21-го майстра з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і з Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі з’яднала адзіная мэта – захаваць і папулярызаваць адзін з найбольш старажытных традыцыйных рамёстваў – ганчарства.

      Конкурс ганчароў  ”Гліна спявае“, які правадзіўся пад час пленэра выявіў 15 пераможцаў у пяці намінацыях:

  • Лепшая хатняя калекцыя ганчарных вырабаў: 1 месца – Анатоль Сімановіч  (г.Лепель Віцебскай вобласці, 2 месца – Якушэнкаў Іван (г.Баранавічы Брэсцкай вобласці), 3 месца – Ганна Выдрына (Раслаўльскі раён Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі)
  • Лепшы ганчарны посуд: 1 месца – Валерый Зінкевіч (г.Браслаў Віцебскай вобласці), 2 месца — Раман Хусметдзінаў (г.Мінск), 3 месца – Алена Сухаварава (г.п.Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці)
  • Лепшы выраб дэкарытыўнай глінянай пластыкі: 1 месца- Арцём Фамін (г.Глыбокае Віцебскай вобласці), 2 месца – Ніна Рагоўская г.Хоцімск Магілёўскай вобласці), 3 месца – Юрый Боўда (п.Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці)
  • Лепшая гліняная цацка: 1 месца – Валерый Марчук (г.Брэст), 2 месца – Уладзімір Квашко (г.Сянно Віцебскай вобласці), 3 месца – Рыгор Станкевіч (г.Талочын Віцебскай вобласці)
  • Захаванне і развіццё ганчарскіх традыцый: 1 месца – Аляксандр Арлоў (п.Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці), 2 месца – Генадзь Міранюк (г.Пружаны Брэсцкай вобласці), 3 месца – Алена Батарчук (г.Міёры Віцебскай вобласці)

У рамках Пленэра быў праведзены  семінар-практыкум ”Гісторыя і развіццё Віцебскай кафлі“ на якім разгледжана тэма: “”Кафляное мастацтва Віцебскага рэгіёна. Выраб гіпсавай формы“ (дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі ДУ ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, члена грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“ І.А.Кавалёк , а таксама праведзены майстар-клас з прэзентацыяй праекта ”Віцебская маёліка. Роспіс па сырой эмалі“ Л.М.Кавальчук – члена Беларускага Саюза мастакоў, майстра народных мастацкіх рамёстваў ДУ ”Культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кола горада Віцебска ”Дзвіна“.

У адзін з насычаных працай дней Пленэра прайшоў унікальны майстар-клас ”Тэхналогія аплятання ганчарнага посуду берасцянымі стужкамі“ мастака навукова-даследчай установы культуры ”Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў“ В.А.Зінкевіча.

На працягу чатырох дзён у г.п.Копысь адбывалася сапраўднае свята гліны і агню, майстры ўзялі для сябе шмат новага і цікавага па тэхналогіі апрацоўкі гліны. Гэты Пленэр стаў яшчэ адной прыступкай на шляху пазнання, захавання і развіцця аднаго з найстаражытнейшых рамёстваў Беларусі — ганчарства.

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА