Notice: Undefined index: secbd_text_secword in /home/user2081290/www/omcnt.by/wp-content/plugins/wordpress-importir/wordpress-importir.php on line 418

Першы абласны пленэр па спіральным пляценні

Аўтар admin

Першы абласны пленэр па спіральным пляценні прайшоў  4 чэрвеня 2022 года ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы г.Гарадка Віцебскай вобласці падчас рэгіянальнага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору ”Гарадоцкі Парнас“, прысвечанага паэту-земляку, аўтару паэмы  К.Вераніцыну.

Арганізатары пленэра: упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Мэтамі правядзення пленэра з’яўляліся: падтрымка народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, выяўленне сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аднаўленне рэдкіх і забытых відаў традыцыйных мастацкіх рамёстваў і стымуляванне іх развіцця, дэманстрацыя творчага патэнцыялу майстроў народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыя відаў рамёстваў, унесеных у Дзяржаўны  спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

      Традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Віцебскай вобласці атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека ў 2020 годзе на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадычны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь .

      Удзельнікамі пленэра сталі 20 майстроў з Віцебшчыны. Сярод іх усім вядомыя ”мэтры“: народныя майстры Рэспублікі Беларусь — Васіль Сіманковіч, Людміла Гаравая,  Вольга Рэут з г.Гарадка, Худзякова Тэрэса з г.Чашнікі,  член Беларускага саюза майстроў Людміла Вараб’ёва з Віцебска. Былі таксама майстры з Аршанскага, Сенненскага, Чашніцкага, Дубровенскага раёнаў Віцебскай вобласці і г.Віцебска.

       Дэвіз пленэра: Навучыся і перадай майстэрства!

      Першы абласны пленэр па спіральным пляценні атрымаўся сапраўды цікавым, пазнавальным і разнастайным. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА