Упершыню ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці 4 чэрвеня 2022 года пройдзе абласны пленэр па спіральным пляценні  ў рамках рэгіянальнага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанага паэту-земляку, аўтару паэмы “Тарас на Парнасе” К.Вераніцыну.

        Мэтай правядзення Пленэру з’яўляецца падтрымка народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, выяўленне сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аднаўленне рэдкіх і забытых відаў традыцыйных мастацкіх рамёстваў і стымуляванне іх развіцця, дэманстрацыя творчага патэнцыялу майстроў народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыя відаў рамёстваў, унесеных у дзяржаўны  спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

       Удзельнікі Пленэру — майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва клубаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў, Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, устаноў культуры клубнага тыпу, дзіцячых школ мастацтваў, іншыя фізічныя асобы, якія займаюцца спіральным пляценнем.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *