Міжнароднае свята традыцыйнай культуры  ”Браслаўскія зарніцы-2022“ – адзін са старэйшых песенных святаў у Рэспубліцы Беларусь. Яго па праву лічаць правапрыемнікам песенных фестываляў Браслаўшчыны даваеннай пары.

З 2012 года новым этапам свята ”Браслаўскія зарніцы“ стала правядзенне ў яго межах абласнога свята-конкурсу вакальна-харавых калектываў ”Браслаўская харавая асамблея“. У гэтыя дні харавая асамблея адзначае сваё 10-годдзе. Штогод у конкурсе прымаюць ўдзел лепшыя вакальна-харавыя калектывы вобласці, розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі і Украіны. 
4 чэрвеня ў Браславе на гэты раз у конкурсе бяруць удзел 18 дарослых і 5 дзіцячых харавых калектываў. Яны прадстаўляюць для ўвагі журы і гледачоў розныя па жанру і характару музычныя творы.
Добрай традыцыяй ”Браслаўскай харавой асамблеі“ стала выкананне зводным хорам Віцебскай вобласці песень мінулых гадоў і твораў сучасных аўтараў. А кампазіцыя ”Браслаўскі край“ заўсёды карыстаецца нязменным поспехам у жыхароў і гасцей свята. 
5 чэрвеня ў межах ”Браслаўскіх зарніц“ адбудзецца адкрыты конкурс народнага танца ”Паазерскія тапаткі“. У конкурсе прымаюць удзел 19 харэаграфічных калектываў з найменнем ”заслужаны“, ”народны“ і ”ўзорны“ ў намінацыях:    ”Народны танец“; ”Беларускі народны танец“; ”Народны танец у сучаснай інтэрпрэтацыі“ з г.Віцебска, Полацка, Наваполацка і іншых раёнаў Віцебскай вобласці. Таксама прыедуць калектывы з г.Магілёва, Гомельскай вобласці,                     г. Смаленска, г.Вялікія Лукі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *