7 мая 2022 года ў г.Орша – культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь — пройдзе адкрыты абласны конкурс духавой музыкі ”Віват, аркестр – 2022!“.
У конкурсе прымаюць удзел 11 дарослых і дзіцячых духавых аркестраў з раёнаў і гарадоў вобласці з найменнем ”народны“, ”узорны“ і аркестры без наймення, якія маюць належны выканальніцкі і мастацкі ўзровень. Колькасць удзельнікаў каля 250 чалавек.
У рэпертуары аркестраў прадстаўлены творы беларускіх, рускіх, замежных кампазітараў. Для ўдзелу ў поўнай праграме конкурсу аркестры прадстаўляюць 3 творы: 2 канцэртныя музычныя творы для выканання на сцэне, 1 твор – дэфіле (або з элементамі дэфіле) духавога аркестра для выканання на адкрытай пляцоўцы.
У праграме ўрачыстага адкрыцця конкурсу прадугледжваецца выкананне ў складзе зводнага духавога аркестра вобласці марша Д.Тухманава ”День Победы“;
Конкурс праходзіць па наступных намінацыях: ”Лепшая сцэнічная канцэртная праграма дарослага духавога аркестра“, ”Лепшая сцэнічная канцэртная праграма дзіцячага духавога аркестра“, ”Лепшае дэфіле дарослага духавога аркестра“, ”Лепшае дэфіле дзіцячага духавога аркестра“. Вынікі падводзяцца ў кожнай намінанацыі асобна.

У 11.00 гадзін адбудзецца святочнае шэсце духавых аркестраў па вуліцах г.Орша да Аршанскага гарадскога Цэнтра культуры ”Перамога“.

У 12.00 гадзін – пачнуцца конкурсныя выступленні духавых аркестраў у Аршанскім гарадскім Цэнтры культуры ”Перамога“.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць: упраўленне культуры Віцебскага абвыканкама, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, аддзел культуры Аршанскага райвыканкама.

Даведкі па тэл.: 26-29-24; +375(33)306-41-02 – Васіль Сямёнавіч Мядзюха, начальнік аддзела Віцебскага АМЦНТ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *