Жывіце ў радасці!

Аўтар admin


VI Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці ”Жывіце ў радасці“ пройдзе 13-15 мая 2022 года ў г. Слонім Гродзенскай вобласці. Для ўдзелу ў фестывалі запрошаны дзве сям’і з Віцебскай вобласці – пераможцы абласнога свята-конкурсу ”Мир вашему дому!“, які адбыўся ў жніўні мінулага года ў Докшыцах. Гэта сям’я Аляксея Міхайлавіча і Таццяны Міхайлаўны Агеевых з аг.Дабрамыслі Лёзненскага раёна і сям’я Сяргея Леанідавіча і Ганны Міхайлаўны Рымдзёнак з аг. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна.
Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Слонімскі райвыканкам.
Фестываль праводзіцца з мэтай павышэння сацыяльнага статусу, ролі і значнасці сям’і ў грамадстве, развіцця і папулярызацыі традыцый аматарскай мастацкай творчасці, арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Задачы фестывалю – прапаганда агульначалавечых каштоўнасцей сям’і, здаровага ладу жыцця, павышэнне мастацкага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства сямейных калектываў мастацкай творчасці, узбагачэнне іх рэпертуару, распаўсюджванне новых формаў сямейнага побыту, пераемнасці нацыянальных сямейных традыцый і абрадаў.
У рамках фестывалю праходзіць конкурсная праграма, па выніках якой вызначаюць пераможцаў у некалькіх намінацыях: харавым выкананні, харэаграфіі, ігры на музычных інструментах, у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фальклору і этнаграфіі.
Пажадаем поспехаў нашым удзельнікам!

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА