Выстава адкрыта для наведвальнікаў да 15 чэрвеня 2022 года

18 мая 2022 года ў 15.00 у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў межах арт-праекта ”Захавальнікі народных рамёстваў“ адбудзецца адкрыццё выставы творчай дзейнасці філіяла №2 ”Докшыцкі раённы Дом рамёстваў“ ДУК ”Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна“.
На выставе прадстаўлены вынікі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў раённага Дома рамёстваў за апошнія некалькі год – мастацкія вырабы ў традыцыйных тэхніках: мастацкай разьбе па дрэве – пано, драўляная механічная цацка; лозапляценне – лялькі, кошыкі; саломапляценне – лялькі, галаўныя ўборы, дэкаратыўныя разеткі; вышыўка ручнікоў; ткацтва – дарожкі, сурвэткі, пано; маляванка; керамічныя ганчарныя вырабы; роспіс па шкле; роспіс па тканіне; лапікавая шыццё і іншае.
На выставе будуць прадстаўлены вырабы народных майстроў Беларусі Гарбачова Віктара Іванавіча і Марціновіч Таццяны Іванаўны.

Даведкі па тэлефонам у Віцебскім АМЦНТ: 26-29-40; 26-29-58.

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА