rbt

         Абласны семінар-практыкум для супрацоўнікаў Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў ”Батлеечная лялька“ прайшоў у ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“. Аб развіцці беларускай батлейкі ў Віцебскай вобласці паведаміла вядучы метадыст па  тэатральнаму жанру ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ В.С.Мульц.

        Аб асаблівасцях батлеечных лялек пазнаёміў семінарыстаў А.М. Рэцікаў – кіраўнік народнага тэатра лялек ”Капялюш“ Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК ”Цэнтр культуры горада Наваполацка“. Андрэй Міхайлавіч больш за 25 год аддаў працы на ніве мастацтва — сапраўдны чарадзей, закаханы ў творчасць, батлейку і людзей. Таму і майстар-клас па вырабу батлеечнай ”шпянёвай“ лялькі атрымаўся цікавым і вельмі карысным для ўдзельнікаў семінара-стажыроўкі. ”Цвіком праграмы“ стала батлеечнае прадстаўленне ”Сцэны з жыцця“, якое ярка і віртуозна было паказана майстрам.

БОЛЬШ ФОТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *