Notice: Undefined index: secbd_text_secword in /var/www/user1022/data/www/omcnt.by/wp-content/plugins/wordpress-importir/wordpress-importir.php on line 418

Урок традыцыйнай культуры

Аўтар admin

        Вучні гімназіі № 1 г.Віцебска сталі пастаяннымі ўдзельнікамі ўрокаў традыцыйнай культуры, якія арганізуюцца ў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“. Тэматыка заняткаў разнастайная: каляндарныя звычаі і абрады, спевы, танцы, гульні і карагоды Віцебшчыны.

      Абавязкова ўдзельнікі ўрока наведваюць выставу народнай творчасці Цэнтра. Зараз дзейнічае абласная выстава-конкурс па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ”Велікодныя ўзоры“, дзе прадстаўлены лепшыя вырабы майстроў Дамоў рамёстваў Віцебскай вобласці, прысвечаныя вялікаму гадавому веснавому святу.

      Мэта дадзенага ўрока: адраджэнне і захаванне народных традыцый Віцебшчыны, як неад’емнай часткі традыцыйнай беларускай культуры.     Задачы: садзейнічаць фарміраванню духоўна-маральнай культуры падрастаючага пакалення; развіваць цікавасць да дэкаратыўна-прыкладной творчасці; знаёміць з традыцыйна-бытавой культурай Віцебскай вобласці.

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА