Выстава творчай дзейнасці ДУК ”Шумілінскі раённы Дом рамёстваў“ у рамках арт-праекта ”Захавальнікі народных рамёстваў“

Час правядзення: з 22 лютага па 17 сакавіка 2022 года

Адкрыццё: 15:00 гадзін.

З 22 лютага па 17 сакавіка 2022 года ў межах арт-праекта ”Захавальнікі народных рамёстваў“ ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць выстава творчай дзейнасці дзяржаўнай установы культуры ”Шумілінскі раённы Дом рамёстваў“.

На выставе можна пабачыць мастацкія ўтылітарна-дэкаратыўныя вырабы ў традыцыйных тэхніках: лозапляценне – сухарніцы, хлебніцы, падносы, вазы падлогавыя і настольныя, разеткі, падстаўкі пад гарачае, кошыкі; саломапляценне – саламяныя кветкі, падносы, пано, падвескі, капелюшы; вышыўка ручнікоў; маляванка; вязанне спіцамі і кручком; керамічныя ганчарныя чорназадымленыя вырабы – калекцыя традыцыйнага ганчарнага посуду з мясцовай гліны і іншае.

Вырабы майстроў маюць ярка выражаны традыцыйны характар, адрозніваюцца самабытнасцю і лаканічнасцю форм.

Персанальная выстава майстра народных мастацкіх рамёстваў Наталлі Сцержанковай у рамках арт-праекта ”Партрэт майстра“

Час правядзення: з 22 лютага па 17 сакавіка 2022 года

Адкрыццё: 15:00 гадзін.

З 22 лютага па 17 сакавіка 2022 года ў межах арт-праекта ”Партрэт майстра“ ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць персанальная выстава майстра па саломапляценні Наталлі Сцержанковай, майстра ДУК ”Шумілінскі раённы Дом рамёстваў“.

На выставе будуць прадстаўлены вырабы рознага ўзроўню складанасці з саломы: саламяныя кветкі, сухарніцы, падносы, пано, падвескі, капелюшы, вянкі, маскі і іншае.

Шмат увагі майстар надае вывучэнню рэгіянальных традыцый саломапляцення – яе рукамі адноўлены традыцыйныя саламяныя павукі, выраблены рытуальныя калядныя маскі, выкананы шэраг разнастайных абярэгаў і створана вялікая калекцыя саламяных лялек.

Наталля Аляксандраўна з’яўляецца ўдзельніцай і лаўрэатам шматлікіх конкурсаў, выстаў, кірмашоў, праектаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *