Цікавы экскурс па выставе майстроў Дубровенскага Дома рамёстваў у рамках праекта ”Захавальнікі народных рамёстваў“ і персанальнай выставе майстра па кераміцы Вольгі Аляксеевай з г.Дуброўна, у рамках праекта ”Партрэт майстра“, праведзены работнікамі аддзела традыцыйнай культуры. Майстар-класы па 3 элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: саломапляценню, глінянай цацкі-свістулькі і маляванцы, з задавальненнем наведалі навучэнцы гімназіі №1 г.Віцебска.

БОЛЬШ ФОТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *