Выстава габеленаў “Тканыя гісторыі”

Час правядзення: з 1 снежня 2021года па 2 студзеня 2022 года
Адкрыццё: 15:00 гадзін.
На выставе прадстаўлены габелены майстроў Верхнядзвінскага раённага Дома рамёстваў.
“Габелен” – тканы кавёр ручной работы. Само слова “габелен” ўзнікла ў XII стагоддзі ў Францыі. У той час там адкрылася каралеўская мануфактура братоў Габеленаў. Яна карысталася вялікай папулярнасцю і з часам прадукцыю гэтай мануфактуры сталі называць “габеленамі”.
Развіццё беларускага габелена пачалося ў XVII ст., першыя ткацкія мануфактуры былі адкрыты Радзівіламі на мяжы XVII – XVIII пад Нясвіжам. Там выраблялі паясы, абрусы, палотны для абіўкі сцен, насценныя дываны. Творчасць майстроў габелена нашага часу характарызуе тэндэнцыя вольнага палёту фантазіі, разлічанага на эмацыйнае ўспрыманне гледачом формы, аб’ёмаў, колеру ў прасторы, якія змогуць паўней данесці да гледача ідэю, задумку аўтара, захапіць гледача магчымасцю эстэтычнага суперажывання.
Габелен працягвае развівацца як жанр дэкаратыўнага мастацтва і зараз. На нашай выставе можна пабачыць каля пяцідзесяці габеленаў шасці майстроў Верхнядзвінскага раённага Дома рамёстваў: Дзямешка Тамары, Жалюк Кацярыны, Мядзель Тамары, Хайковай Ганны, Цыро Таццяны, Шумская Валянціны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *