Сапраўдны ўрок традыцыйнай культуры

Аўтар admin
0

Сапраўдны ўрок традыцыйнай культуры прайшоў у дзяржаўнай установе “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” удзельнікамі якога сталі вучні гімназіі №1 г.Віцебска. Хлопчыкі і дзяўчынкі крыху тэлепартыравалісь у пачатак XX стагоддзя – паспявалі традыцыйныя песні і патанчылі танцы Віцебскай вобласці, пазнаёміліся з літаратурна-мастацкай экспазіцыяй “Легенды, паданні і казкі ў маляваных дыванах Віцебскага Паазер’я”.
Менавіта так, на этнаграфічным матэрыяле, (велізарны багаж запісаў з экспедыцый па Віцебскай вобласці знаходзіцца ў архіве установы) выхоўваецца любоў да малой радзімы, а традыцыйная культура дапамагае зразумець душу народа.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА