Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Аўтар admin
0

З 13 па 16 кастрычніка 2021 года ў г.п.Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці праводзіцца Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Мэты правядзення Пленэру – падтрымка народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, выяўленне сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аднаўленне рэдкіх і забытых відаў традыцыйных мастацкіх рамёстваў і стымуляванне іх развіцця, дэманстрацыя творчага патэнцыялу майстроў народных мастацкіх рамёстваў, павышэнне сацыяльнага і творчага статусу народных майстроў, папулярызацыя сярод насельніцтва розных відаў народных мастацкіх рамёстваў.

Арганізатарамі Пленэра з’яўляюцца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу ”Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур“, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, грамадскае аб’яднанне ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“.

Праграма Пленэра прадугледжвае:

–выставу работ майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва,

–кірмаш рамёстваў ”Аршанскі кірмаш“,

–канцэртныя выступленні аўтэнтычных фальклорных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці,

–цырымоніі адкрыцця, закрыцця і ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу,

–майстар-класы народных мастацкіх рамёстваў,

–конкурс ганчароў ”Гліна спявае“ (далей – конкурс),

–семінар па пытаннях аднаўлення, захавання, пераемнасці і папулярызацыі традыцый народнага мастацтва.

У Пленэры прымаюць больш за 25 майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“, Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, устаноў культуры клубнага тыпу, дзіцячых школ мастацтваў.

Удзел у конкурсе ганчароў ”Гліна спявае“ прымаюць майстры, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу дробнай пластыкі і ганчарства, а таксама займаюцца адраджэннем і развіццём ганчарнага промыслу.

Конкурс складаецца з дзвюх частак:

выстава конкурсных калекцый хатніх керамічных вырабаў;

майстар-класы па стварэннi работ, выкарыстоўваючы асабістыя інструменты і выраб твораў з гліны ў рэжыме рэальнага часу на працягу 4-х дзён падчас правядзення Пленэру.

Конкурс праводзіцца па пяці наступных намінацыях:

”Лепшая хатняя калекцыя ганчарных вырабаў“;

”Лепшы ганчарны посуд“;

”Лепшы выраб дэкаратыўнай глінянай пластыкі“;

”Лепшая гліняная цацка“;

”Захаванне і развіццё ганчарных традыцый“.

Узначальвае журы Яўген Міхайлавіч Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Вынікі конкурсу ганчароў ”Гліна спявае“ будуць падведзены падчас закрыцця Міжнароднага пленэра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 16 кастрычніка 2021 года.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА