Кожны раён Віцебскай вобласці прадставіў на конкурсны праект ”Дажыначны сноп“, у рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі свята ”Дажынкі — 2021“, свой самы лепшы сноп з залатой ніўкі.

Майстры раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў Віцебшчыны праз адзін з сімвалаў Дажынак імкнуліся перадаць цікавыя факты і гістарычныя звесткі рэгіёнаў. Прыгажосць снапоў заварожвала разнастайнасцю задумак і фантазій. Саламяны камбайн і узнёслы на вяршыне снапа каравай, старажытны млын і карагод адзінства, а таксама мноства раслінных культур, якія вырошчваюць сяльгаспрадрыемствы раёнаў Віцебскай вобласці.

Цікавым момантам праекта была сустрэча гасцей свята са старажытнымі жорнамі. Усім хацелася пакруціць цяжкія, каменныя дыскі і намалоць, як раней, з сабранай жменькі зерня апошніх каласкоў, мяшочак мукі. Працэс цяжкі і працаёмкі, але ў людзей, у пачатку XIX стагоддзя, хапала сілы яшчэ і на песню.

Вельмі прыемнымі сталі і вынікі конкурснага праекта – 10 пераможцаў! Гэта дажыначныя снапы Браслаўскага, Гарадоцкага, Дубровенскага, Лёзненскага, Міёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў. Усе астатнія рэгіёны падзялілі паміж сабой II-е і III-е месцы.

БОЛЬШ ФОТА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *