Падчас правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” 29 мая 2021 года ва ўрочышчы “Замкавая гара” г.Браслава разгарнулася выстава элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь “Жывая спадчына”. Свае работы прадставілі майстры Дамоў і Цэнтраў рамёстваў Віцебскай вобласці. Майстар-клас па глінянай свістульцы правяла майстар народных мастацкіх рамёстваў Алеся Аўчыннікава. Традыцыйныя маляваныя дываны прадставілі майстры народных мастацкіх рамёстваў Святлана Скавырка з Глыбокага, Вольга Гукава з Пастаў і Святлана Заіка з г.п.Шаркаўшчына.

БОЛЬШ ФОТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *