27-29 мая 2021 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У межах форума запланавана правядзенне Дзіцячага конкурса выканальнікаў беларускай казкі.

Умовы конкурса:

1. Абярыце Вашу любімую беларускую народную казку.
2. Здыміце відэаролік, у якім Вы выконваеце гэтую казку альбо яе самы пазнавальны фрагмент.
3. Загрузіце відэаролік да 20 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, Facebook, YouTube і інш.) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2021#belarusiantails2021. Зрабіце гэта самастойна альбо з дапамогай бацькоў ці старэйшых сяброў.
4. Да пачатку працы Форума (да 20 мая) экспертнае журы падвядзе вынікі конкурса і вызначыць пераможцаў.
5. У часе форума будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцы атрымаюць узнагароды.
6. Крытэрыі ацэнкі казкі:
— казка павінна быць выканана на беларускай мове;
— выканальніцкае майстэрства;
— уменне імправізаваць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *