6 мая 2021 года на базе ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ прайшоў майстар-клас па вырабе паштоўкі да Дня Перамогі. Правялі майстар-клас вядучыя метадысты – Лапкова Таццяна Анатольеўна і Здзесева Яніна Мікалаеўна.
Дзень Перамогі – Свята міру і вясны. Сёння мы – дзеці, унукі і праўнукі – успамінаем тых, хто абараніў нашу незалежнасць. Мы гаворым Вам, нашы дарагія ветэраны, дзякуй!
Майстар-клас наведалі навучэнцы Гімназіі №1 г.Віцебска імя Ж.І.Алфёрава.