Notice: Undefined index: secbd_text_secword in /var/www/user1022/data/www/omcnt.by/wp-content/plugins/wordpress-importir/wordpress-importir.php on line 418
Deneme bonusu veren siteler 2023 casino siteleri Bağlama Büyüsü Soğutma Duası Bağlama Duası Bostancı Escort Kadıköy Escort Ümraniye Escort Deneme bonusu veren siteler eburke.org Betxslot deneme bonusu veren siteler sarıyer evden eve nakliyat ataşehir evdedn eve nakliyat başakşehir evden eve nakliyat şişli evden eve nakliyat deneme bonusu veren siteler onwin evden eve nakliyat Kocaeli Evden Eve Nakliyat beylikdüzü ev taşıma topçuoğlu nakliyat deneme bonusu Bağlama Büyüsü erotik filmler deneme bonusu veren siteler İbo Abi Sikme Yeter Çok Siktin Bea :) bahisnow

Беларускаму мастацтву выцінанкі будзе нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Аўтар admin

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 19.04.2021, было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Беларускае мастацтва выцінанкі”.

Адметная праява нематэрыяльнай культурнай спадчыны мае комплексны характар і прадстаўлена на тэрыторыі ўсіх абласцей Беларусі і г.Мінска. У Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў былі вывучаны матэрыялы сямі прапаноў, якія паступілі ў Міністэрства культуры. Кожная вобласць прадставіла разгорнутыя звесткі пра носьбітаў майстэрства выцінанкі на сваёй тэрыторыі: у Брэсцкай вобласці пажадалі заявіць пра сябе 12 майстроўу Віцебскай – 20, у Гомельскай – 14, у Гродзенскай – 12, у Магілёўскай – 9, у Мінскай – 26 і ў г.Мінску – 10 майстроў. Такім чынам, у Беларусі ў 2021 г. больш 100 майстроў практыкуюць мастацтва выцінанкі як у межах уласнай творчасці, так і ў якасці сродка мастацкага выхавання дзяцей і моладзі, вывучэння і ўвасаблення лепшых узораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ганаровае званне «Народны майстар Беларусі» нададзена 11 майстрам выцінанкі, вырабы якіх характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразныя нацыянальную самабытнасць i мастацкую вартасць.

Па меркаванню экспертаў, адметнай асаблівасцю сучаснага беларускага мастацтва выцінанкі з’яўляецца адыход ад практычных утылітарна-дэкаратыўных функцый з адначасовым набыццём уласнай мастацкай самакаштоўнасці, ярка выяўленая станкавізацыя, імкненне і здольнасць вырашаць любую тэму нярэдка высокага грамадзянскага гучання ці з глыбокім філасофскім падтэкстам.

Паводле характару, мастацкага вырашэння і адносін да традыцый сучасная беларуская выцінанка мае некалькі розных напрамкаў і узроўняў:

творчасць майстроў, якія прадаўжаюць даўнія мясцовыя традыцыі выцінанкі або аднаўляюць традыцыі аздаблення інтэр’еру папяровымі карункамі;

індывідуальная творчасць майстроў з арыентацыяй на новыя павевы ў сучаснай народнай творчасці, імкненне надаць вырабам ярка выяўленую дэкаратыўнасць, а таксама выйсці за межы чыстай арнаментальнасці і звярнуцца да сюжэтна-тэматычнай праблематыкі;

творчасць майстроў, якія маюць прафесійную мастацкую адукацыю і ўзнялі сучасную выцінанку на новы ўзровень, надалі ёй характар самакаштоўнах станкавых твораў графічнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Найбольш ярка прадстаўляюць апошні напрамак майстры маладзечанскай школы выцінанкі – выкладчыкі і выпускнікі аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. У г.Маладзечна мастацтва выцінанкі сёння падтрымлівае 15 майстроў, яшчэ 5 майстроў стварылі цэнтры выцінанкі ў іншых раёнах і абласцях. Работы маладзечанскіх майстроў вылучаюцца высокай графічнай культурай, майстэрскай стылізацыяй, дызайнерскім падыходам, каларыстычным лаканізмам і з’яўляюцца яскравым сведчаннем выдатнага разумення спецыфікі гэтага арыгінальнага віду мастацтва.

У Міністэрстве культуры выставу работ і прапанову наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці беларускаму мастацтву выцінанкі прадставілі Маладзечанскія майстры Лізавета Львоўна Чырвонцава, Людміла Мікалаеўна Валковіч-Борыс, Вольга Вячаславаўна Бабурына і доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Міхайлавіч Сахута.

Сучасная выцінанка, па меркаванню экспертаў, дасягнула ўзроўню сапраўднага мастацтва, якое, тым не менш, прама ці апасродкавана прадаўжае і развівае колішнія традыцыі гэтага і іншых відаў беларускай народнай творчасці.

Каліноўская А.Т.,
вядучы спецыяліст ІПКіПК БДУКМ 

Зварот да спісу

Інфармацыя з сайта

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА

deneme bonusu bahis siteleri canlı bahis casino siteleri deneme bonusu