Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму праводзяць у 2021 годзе абласны конкурс на лепшую публікацыю пра работнікаў культуры ў друкаваных сродках масавай інфармацыі (СМІ) “Служу культуры”, прысвечанага Году народнага адзінства.

        Конкурс праводзіцца са студзеня 2021 года да 25 снежня 2021 года. У конкурсе прымаюць удзел работнікі ўстаноў культуры клубнага тыпу ва ўзросце ад 18 гадоў незалежна ад займаемай пасады, якія павінны падрыхтаваць паўнавартасны матэрыял (эсэ, аповяд, нарыс і г.д.) для публікацыі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі (раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах) пра творчага работніка (работнікаў) устаноў культуры (матэрыял можа змяшчаць інфармацыю як пра працуючых работнікаў, так і пра ветэранаў працы сферы культуры, сямейныя дынастыі, творчыя калектывы і г.д.).

         Матэрыялы павінны быць апублікаваны ў друкаваных сродках масавай інфармацыі да 25 снежня 2021 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў тэрмін да 13 студзеня 2022 года даслаць у ДУ “Віцебскі АМЦНТ”: заяўку з подпісам і пячаткай (з год на дадатка), матэрыял-арыгінал, якасную ксеракопію ці скан надрукаваных матэрыялаў па адрасе: 210026, г.Віцебск, вул.Леніна, 35а (з паметкай ‟На конкурс ‟Служу культуры”).

Конкурсныя матэрыялы будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях:

– інфармацыйная насычанасць матэрыяла;

– аўтарскі стыль і форма напісання;

– арыгінальнасць падачы;

– раскрыццё заяўленай тэмы;

–адпаведнасць конкурсных работ патрабаванням дадзенага палажэння.

Лепшым будзе лічыцца матэрыял, які выкананы з улікам усіх запатрабаванных крытэрыяў ці большасці з іх.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *