Працягвае сваю ”вандроўку‟ па раёнах вобласці сумесны праект па інсітнаму мастацтву Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і абласнога краязнаўчага музея ”Мастакі Віцебшчыны“.

16 сакавіка 2021 года ў 12.30 адкрыецца выстава гэтага праекта ў Лёзненскім ваенна-гістарычным музеі, дзе будуць прадстаўлены жывапісныя работы прадстаўнікоў інсітнага мастацтва з Бешанковіч, Лёзна, Докшыц, Лепеля, Полацка, Гарадка і горада Віцебска, які прадстаўлены творамі аўтараў народнага клуба мастакоў ”Контур“: Маісеевай А.М, Воранавай Н.В., Мішурнай С.А., Федарэнка Д.Д., Цішчанковым А.Л. Акрамя жывапісу ў экспазіцыі будзе прадстаўлена скульптура Саўчанкі Л.А. (г.Віцебск), Каратаева І.Г. (г.Гарадок), керамічныя лялькі – Шамардзінавай К.С. з Гарадка і інш.творы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *