З 12 сакавіка ў выставачнай зале ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ пачнуць працаваць адразу дзве выставы: выстава”Творчасць без межаў“, прысвечаная 30-годдзю з дня заснавання народнага клуба аматараў фларыстыкі ”Анюта“ ДУ ”Культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кола горада Віцебска ”Дзвіна“і персанальная выстава майстра народных мастацкіх рамёстваў Алены Батарчук ”…Няхай жыццё шануе хараство!“ у межах Арт-праекта ”Партрэт майстра“.
Экспазіцыя выставы клуба аматараў фларыстыкі налічвае 54 карціны 22 аўтараў і адлюстроўвае ўсю разнастайнасць тэхнік работы з фларыстычным матэрыялам: фларыстыка з элементамі дэкупажа, фларыстычная графіка, насыпная тэхніка, тэра, энкаустыка з раслінным матэрыялам, фітакалаж, змешаная тэхніка, фларыстычны вітраж, тапаліны пух.На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя ў розных жанрах: пейзаж, нацюрморт, анімалістычныя карціны, кветкавыя кампазіцыі.
На экспазіцыі персанальнай выставы майстра народных мастацкіх рамёстваў АленыБатарчук можна ўбачыць узоры керамічных сувеніраў з утрыманнем Міёрскай сімволікі Віцебскай вобласці на тэму роднага краю. Вырабы выкананы ў выглядзе талерак (круглых і квадратных), плакетак, жбаноў, падкоў. Асаблівую прыгажосць сувенірам надае рэльефны арнамент у выглядзе ”зорак“, ”ромбаў“ і іншых адметных знакаў.
Урачыстае адкрыццё выстаў адбудзецца 12 сакавіка 2021 года а 15.00 гадзіне. Падчасадкрыцця выстаў пройдзе майстар-клас па керамічным вырабам.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА